viasna on patreon

Кандыдаты ад АГП заявілі аб магчымым зняцьця з выбарчай кампаніі

2008 2008-09-18T13:34:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле паведамлення прэс-службы АГП, старшыня партыі Анатоль Лябедзька і яшчэ 5 менскіх кандыдатаў ад партыі заявілі аб магчымым зняцці з выбарчай кампаніі. Адпаведную заяву яны накіравалі 16 верасня ў Цэнтравыбаркам.

Як паведаміў Анатоль Лябедзька, гэта выклікана тым, што друкарні адмаўляюцца друкаваць перадвыбарную прадукцыю кандыдатаў ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі. У іх ліку, акрамя Анатоля Лябедзька — Станіслаў Багданкевіч, Аляксандр Дабравольскі, Валянціна Палевікова, Ганна Ягорава і Кацярына Маласаева.

«Усе нашыя спробы замовіць інфармацыйныя матэрыялы ў менскіх друкарнях і на прадпрыемствах «Чырвоная Зорка», «Рэмарк», «Уніфлекс», «Птаха», «Знаменне» сталіся безвыніковымі. Адмова быў абумоўленая нібыта наяўнасцю тэхнічных праблемаў», — паведаміў Анатоль Лябедзька.

Раней кандыдаты АГП атрымалі адмову з друкарні Барысава. Потым там пагадзіліся, але, як сказаў палітык, «паставілі працэс вырабу матэрыялаў у такія часавыя рамкі, якія не дазваляюць данесці іх да выбаршчыкаў». Друкаваць перадвыбарную прадукцыю ў Расеі, нагадаем, кандыдатам забаронена.

Сітуацыю, якая склалася з выданнем перадвыбарных матэрыялаў, Анатоль Лябедзька назваў «скандальнай». «Гэта шэсць выбарчых акругаў, больш 380 тысячаў выбаршчыкаў, якія сёння атрымалі інфармацыю аб кандыдатах са спісу Лукашэнкі, але не маюць магчымасці атрымаць матэрыялы ад апазіцыйных кандыдатаў, — падкрэсліў ён. — У той час, як спадарыня Ярмошына робіць заявы аб нібыта беспрэцэдэнтных саступках у друкаванні матэрыялаў АГП, якія дыяметральна разыходзяцца з практыкай. Таму мы вымушаныя былі прад'явіць ультыматум Цэнтральнай выбарчай камісіі».

Кандыдаты звяртаюцца ў ЦВК з просьбай «аператыўна адрэагаваць і аказаць садзейнічанне ў выданні друкаванай прадукцыі». «У адваротным выпадку, мы будзем вымушаныя разгледзець пытанне аб нашым зняцці з выбарчай кампаніі», — сказана ў заяве.

З-за таго, што дзейнай рэакцыі гэтых актывістаў на рашэнне ЦВК адмовіць іх скарзе да гэтага часу няма, зразумела што кандыдаты ад АГП здымацца з “выбараў” не будуць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства