Студэнтам за датэрміновае галасаваньне абяцаюць дадатковы выходны

2008 2008-09-18T13:25:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

17 верасьня ўсім студэнтам факультэта “Вышэйшая школа турызма” Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэта, дэканам якога зьўляецца Н.І. Кабушкін, загадалі прагаласаваць датэрмінова на парлямэнцкіх выбарах, што маюць адбыцца 28 верасьня.

Як ўзнагароду за ўдзел у датэрміновым галасаваньні студэнтам паабяцалі выходны ў суботу, 27 верасьня.

Акрамя гэтага, такая ж сытуацыя назіраецца і ў Віцебскім дзяржаўным унівэрсытэце імя П. Машэрава. Студэнтам, якія не прагаласуюць датэрмінова, пагражаюць няздачаю сэсіі.

Акрамя гэтага, у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце 18 верасьня пройдзе адзіны дзень інфармаваньня на тэму: “Грамадзка-палітычная і сацыяльна-эканамічная сытуацыя ў Беларусі напярэдадні парлямэнцкіх выбараў”.

Відавочна, што ўлады панічна баяцца байкоту так званых выбараў і стараюцца ізаляваць самую актыўную частку насельніцтва – моладзь перад агульнабеларускай акцыяй 28 верасьня ў 20.00 на плошчы Кастуся Каліноўскага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international