Менскія кандыдаты ад АГП здымаюцца з выбараў

2008 2008-09-19T13:01:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў офісе Аб’яднанай Грамадзянскай партыі лідэры АГП заявілі пра зьняцьцё з выбараў кандыдатаў у дэпутаты ад АГП, якія балятуюцца ў Менску.

Здымаюцца 5 кандыдатаў, акрамя Анатоля Лябедзькі, для якога як сустаршыні Аб’яднаных Дэмакратычных сілаў зроблена выключэньне. Гэта Гана Ягорава, Валянціна Палявікова, Аляксандар Дабравольскі, Станіслаў Багданкевіч і Кацярына Маласаева.

Усе сілы гэтых кандыдатаў, якія зьняліся, цяпер будуць накіраваная на Старавіленскую акругу, дзе балятуецца Анатоль Лябедзька.

Прычынай для такога кроку стала адмова беларускіх друкарняў надрукаваць перадвыбарчыя матэрыялы кандыдатаў. “Гэта не байкот, гэта пратэст супраць дзеяньняў уладаў”, -- заявіў Анатоль Лябедзька на пачатку прэсавай канфэрэнцыі. Іншыя кандыдаты ад АГП застаюцца ў выбарчай кампаніі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international