Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 55 кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі

2008 2008-09-18T12:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

18 верасня Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў зарэгістравала на сваім пасяджэнні 55 кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

У ліку кандыдатаў — спікер верхняй палаты Генадзь Навіцкі, старшыня Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў, старшыня праўлення ААТ "ААБ "Беларусбанк" Надзея Ермакова, былы пасол у Канадзе Ніна Мазай, намеснік дырэктара Інстытута дзяржаўнай службы Антаніна Морава, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Рубінаў, намеснік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Яўген Смірноў, генеральны дырэктар СТАА "Марка" Мікалай Мартынаў і іншыя. Першапачаткова планавалася зарэгістраваць 56 чалавек, але протаіерэй Фёдар Поўны адмовіўся вылучацца ад Мінска. У сваёй заяве, накіраванай у ЦВК, ён аргументаваў гэтае рашэнне тым, што палітыка ў жыцці святара павінна быць другаснай і ён мае намер працягваць духоўную дзейнасць.

Савет Рэспублікі фарміруецца ў складзе 64 чалавек: па восем ад кожнай вобласці і Мінска, яшчэ восем прызначае прэзідэнт. Такім чынам, выбары ў Савет Рэспублікі будуць праходзіць на безальтэрнатыўнай аснове.

Выбары членаў Савета Рэспублікі будуць праходзіць з 21 верасня па 10 кастрычніка на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню ў кожнай вобласці і дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international