21 чэрвеня старшыню віцебскага “Маладога фронту” Яніса Чучмана будуць судзіць за плякат “Свабоду палітвязьням!” на падставе газэтнага артыкулу.

2005 2005-06-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Гэты плякат, а дакладней, вялікая расьцяжка з тканіны, віцебскія “маладафронтаўцы” вывесілі на мосьце над Дзьвіной 5-га траўня на знак салідарнасьці з затрыманымі ў часе “Чарнобыльскага шляху” менскімі аднадумцамі.

Старшыню віцебскай суполкі “Маладога фронту” Яніса Чучмана выклікаў ў мясцовы апорны пункт аховы правапарадку ягоны ўчастковы міліцыянт Аляксандар Каваленка. Напачатку супрацоўнік міліцыі абвясьціў, што хоча правесьці прафіляктычную гутарку з актывістам моладзевай апазыцыі, але ў пастарунку высьветлілася, што галоўнай мэтаю сустрэчы было ўсё-ткі складаньне пратаколу.

На стале ў супрацоўніка міліцыі Яніс Чучман убачыў ксэракопію артыкула зь недзяржаўнай газэты “Віцебскі кур”ер”, дзе было напісана пра плякат “Свабоду палітвязьням!”, вывешаны віцебскімі “маладафронтаўцамі” на мосьце Блахіна на знак падтрымкі пакараных за удзел у акцыі “Чарнобыльскі шлях” аднадумцаў.

Паколькі ў артыкуле было згадана прозьвішча спадара Чучмана, гэты газэтны матэрыял і стаўся галоўным рэчавым доказам ягонае віны.

21-га чэрвеня Яніса Чучмана будуць судзіць у Першамайскім раённым судзе за арганізацыю несанкцыянаванае акцыі. А складаньне пратаколу сталася ў Віцебску беспрэцэдэнтным выпадкам: упершыню прадстаўніка апазыцыйнага руху вінавацяць у парушэньні дзяржаўнага законадаўства паводле газэтнага артыкулу. На думку спадара Чучмана, гэткая практыка можа прывесьці да таго, што журналісты неўзабаве будуць вырашаць нялёгкую прафесыйную праблему: або ўвогуле не пісаць пра любога кшталту апазыцыйныя акцыі, каб не “падстаўляць” іхных удзельнікаў, або пісаць, але ў тым ліку і на спажыў міліцэйскім ворганам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international