Пракуратура ў збіцці Яны Паляковай парушэнняў закона не ўгледзела

2008 2008-09-19T11:52:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігарчанка Яна Палякова звярнулася ў пракуратуру горада з заявай аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні капітана Пугачова, які ў складзе міліцэйскай групы прымусова даставіў яе ў РАУС, дзе ў адным з кабінетаў яе збілі.

Надзорны орган, у асобе следчага пракуратуры Салігорскага раёна Д.Дзешука, ва ўзбуджэнні крымінальнай справы адмовіў. Падчас дзесяцісуткавага разгляду пракурорскі следчы знайшоў аж восем сведак-міліцыянераў, якія сцвярджалі, што ў дзень збіцця Яны Паляковай (31 жніўня) з 9 раніцы да 10 вечара разам з капітанам Пугачовым знаходзіліся на цэнтральнай плошчы.

Абвергнуць факт знаходжання пацярпелай у будынку РАУС у пракурорскага следчага не атрымалася: два экіпажы машын хуткай дапамогі бачылі яе там і аказвалі медыцынскую дапамогу. Аднак следчы Дзяшук знайшоў яшчэ аднаго сведку - міліцыянера па прозвішчы Сасукевіч, паводле сведчання якога Яна Полякова прыйшла ў райаддзел сама. Каля дзяжурнай часткі РАУС ён, аказваецца, быў у адзіным ліку, цялесных пашкоджанняў на Паляковай не бачыў. Сведчанні дзяжурнага па РАУС пракурорскі следчы ў матэрыяле аб адмлве не прыводзіць.    

Следчы Дзяшук піша, што па просьбе Паляковай да яе быў выкліканы псіхолаг. І гэта ў той час, калі да лекара-псіхіятра Яну Палякову накіравалі прымусова. Не згадвае пракурорскі следчы і аб міліцэйскім лейтэнанце Трубчыку, які прымчаўся ў бальніцу і спрабаваў там дапытаць пацярпелую.

Следчы Дзяшук ацаніў цялесныя пашкоджанні пацярпелай, нанесеныя капітанам Пугачовым і яго калегамі, як лёгкія, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага растройства здароўя.

Нагадаем, Яна Палякова з'яўлялася сябрам ініцыятыўнай групы па вылучэнні Вольгі Казулінай кандыдатам у дэпутаты заканадаўчага органа.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international