Справу “экстрэмістаў” перанеслі на кастрычнік

2008 2008-09-18T11:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння ў гродненскім судзе Кастрычніцкага раёну адбылося паседжанне па справе так званых эсктрэмісцкіх матэрыялаў, канфіскаваных гродненскімі памежнікамі ў шэрагу грамадскіх актывістаў.

Распачаліся судовыя працэсы над шэрагам дэмакратычных актывістаў, якіх упраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці спрабуе прыцягнуць да адказнасці за захоўванне прадукцыі экстрэмісцкага накірунку.

У справе фігуруюць 9 чалавек, сярод якіх журналіст польскай газэты “Rzeczpospolita” Анджэй Пісальнік, студэнты –каліноўцы Яўген Скрабутан, Аляксей Трубкін і Зміцер Мальчык, вядомыя  грамадскія дзеячы Валер Шчукін і Барыс Гарэцкі, а таксама сябра  Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі  Уладзімір Ларын. Выпадкова трапіў у гэты спіс і жыхар вёскі Новая Вергань Іўеўскага раёна Станіслаў Іодка, які перад прэзыдэнцкімі выбарамі  перасякаючы польска-беларускую мяжу набыў на пікеце ў Кузніцы-Беластоцкай кампакт – дыск з праграмай Аляксандра Мілінкевіча. Беларускія мытнікі дыск канфіскавалі, а супрацоўнікі КДБ вырашылі , што праграма экс-кандыдата ў прэзыдэнты носіць экстрэмісцкі характар.

Каментуючы судовыя справы, адвакат Павал Сапелка зазначыў непрадсказальнасць тых наступстваў, якія могуць узнікнуць у выпадку, калі суд прызнае эктрэмісцкі характар канфіскаваных матэрыялаў:

-Калі чалавек захоўвае ці распаўсюджвае матэрыялы экстрэмісцкага характару, гэта ўжо можа быць падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы.

Шэраг з выкліканых грамадзян на сённяшняе паседжанне не з’явіліся, а суддзя Аляксандар Сіцько, які вядзе справу, паведаміў, што працэс пачнецца ў кастрычніку і кожны з удзельнікаў будзе выкліканы паводле позвы.

Як паведаміў Рацыі адзін з удзельнікаў працэсу студэнт-каліновец Аляксей Трубкін, кожны з выкліканых быў запрошаны ў залу паседжання, дзе кожнаму задалі толькі адно пытанне: ці згодныя яны з тымі высновамі адносна канфіскаваных у іх на мяжы матэрыялаў, высновы гэты былі выкладзены ў атрыманых з гродненскага КДБ лістах.

Гаворыць Аляксей Трубкін:

- Я адказаў, што, канешне, не згодны. Бо гэта проста нататкі вар’ята...  Паседжанне перанесена на кастрычнік. Не далі ні позвы, нічога, сказалі, дашлем.

Акрамя Трубкіна ў суд сёння з’явіліся яшчэ 3 чалавекі, сярод іх вядомы гродненскі журналіст Анджэй Пісальнік. Паводле Аляксея Трубкіна, усяго па гэтай справе ў гродненскі суд Кастрычніцкага раёну выкліканы 9 чалавек.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international