viasna on patreon

Віцебск: "Тяни-Толкай" праштурхоўвае кандыдатаў ад улады

2008 2008-09-19T11:26:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета "Витьбичи" (орган Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта) 16 верасня (№107) на першай старонцы, пад рубрыкай "28 верасня выбары", паведамляе пра выступ 12 верасня на агітацыйным перадвыбарчым мерапрыемстве групы "Тяни-Толкай".

Агітацыйнае мерапрыемства праводзілася кандыдатамі ў дэпутаты акруг, размешчаных на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна: Віцебскай-Чыгуначнай №19 (кандыдат ад улады Сяргей Сямашка) і Віцебскай-Кастрычніцкай №20 (кандыдат ад улады Аляксандр Ласякін).

Цытуемы: "Гэты вечар ПАДАРЫЛІ моладзі дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Сямашка і дэпутат Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Аляксандр Ласякін".

У наяўнасці парушэнне Выбарчага кодэкса (ч.2 ст.47 ВК), які патрабуе: "Кандыдаты ў дэпутаты, іх давераныя асобы, арганізацыі і асобы, агітуючыя за абранне кандыдатаў, не маюць права раздаваць ПАДАРУНКІ".

У публікацыі ўказана, што кандыдатам у дэпутаты Сямашку і Ласякіну ў паднясенні выбаршчыкам ПАДАРУНКУ дапамагалі рэктары трох Віцебскіх ВНУ, размешчаных на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна.

Выбарчы кодэкс (ч.3 ст.47) абавязвае акруговыя выбарчыя камісіі прыняць меры па спыненні злоўжывання правам на правядзенне агітацыі, аж да адмены рашэння аб рэгістрацыі кандыдатам. Артыкул 49 (ч.5) за парушэнне артыкула 47 ВК дае акруговым камісіям права адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты без папярэдняга папярэджання. Аднак акруговыя выбарчыя камісіі 19-ай і 20-ай акруг на парушэнні кандыдатамі ад улады глядзяць скрозь пальцы: дадзенае парушэнне нават не разглядалі.

Акрамя таго, газета "Витьбичи" не ўказала, што група "Тяни-Толкай"  дадзены канцэрт давала бясплатна (хоць для выбаршчыкаў ён быў бясплатным). Каштуе канцэрт групы падобнага класа немалыя грошы. Такім чынам, фінансавалі канцэрт самі кандыдаты ў дэпутаты або рэктары ВНУ. У наяўнасці грубае парушэнне патрабавання арт.48 ВК, частка 9-я якога абвяшчае: "Палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб'яднанні, арганізацыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь не маюць права аказваць іншую матэрыяльную дапамогу пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, акрамя ўнясення грашовых сродкаў у пазабюджэтны фонд".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства