Светлагорск: Старшыня акруговай камісіі перашкаджае выступоўцам

2008 2008-09-19T01:01:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У рабочым пасёлку Сасновы Бор Светлагорскага раёна прайшла сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Падчас сустрэчы старшыня Светлагорскай акруговай выбарчай камісіі Сяргей Меркулаў двойчы перапыняў выступленне Святланы Міхальчанкі, даверанай асобы дэмакратычнага кандыдата Сяргея Дайнекі.

Сасновы Бор – трэці па колькасці жыхароў населены пункт Светлагорскага раёна. Сустрэча праходзіла 17 верасня ў мясцовым Доме культуры, прысутнічала каля 100 чалавек. Выступілі абодва кандыдаты, якія балатуюцца ў Светлагорскай выбарчай акрузе: інжынер раённага “Аўтасэрвіса” Сяргей Дайнека і цяперашні дэпутат Нацыянальнага сходу, былая намесніца старшыні Светлагорскага райвыканкама Валянціна Кавалёва. Таксама выступалі іх давераныя асобы. Тое, аб чым казала прадстаўнік дэмакратычнага кандыдата С. Міхальчанка, не падабалася намесніку старшыні Светлагорскага райвыканкама па ідэялогіі С. Меркулаву, хоць Выбарчы кодэкс не надзяляе яго правам цэнзуры.

Характэрызуючы В. Кавалёву, яе давераная асоба Ігар Кузьмянок адзначыў, што Кавалёва была піянерважатай і арганізоўвала паходы па месцах працоўнай славы (гаворка ідзе пра пачатак 80-х гадоў мінулага стагоддзя). Сама В. Кавалёва, кажучы пра вынікі сваёй дэпутацкай дзейнасці ў Палаце прадстаўнікоў, паведаміла, што дзякуючы ёй у Саснаваборскую сярэднюю школу паступілі плафоны для свяцільнікаў. З самой школы на сустрэчу прыйшлі 2 чалавекі: дырэктар Андрэй Мараў і настаўніца, якая ўваходзіць у выбарчую камісію. Каб лепш азнаёміцца з умовамі тутэйшага жыцця, мясцовыя людзі параілі В. Кавалёвай схадзіць, напрыклад, у пасялковую бальніцу.

На сустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі арганізавана прывозяць спецыяльна ўкамплектаваную групу ветэранаў, у асноўным з ліку былога начальства. Падчас сустрэч гэтыя людзі задаюць дэмакратычнаму кандыдату “кампраментуючыя” пытанні, часта несуразныя.  Напрыклад, 30-гадовага С. Дайнеку яны абвінавачваюць у тым, што ён у 1991 г. “разваліў Савецкі Саюз”.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international