Віцебшчына: Ці сыйшоў у адпачынак губернатар на перыяд агітацыйнай кампаніі?

2008 2008-09-19T00:56:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Артыкул 77 ВК патрабуе: кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў павінны вызваляцца ад выканання вытворчых або службовых абавязкаў са дня рэгістрацыі да дня выбараў без захавання заработнай платы.

Аднак Уладзімір Андрэйчанка, кандыдат у дэпутаты па Глыбоцкай выбарчай акрузе №22, дадзеную норму Выбарчага кодэкса, відаць па ўсім, ігнаруе.

У абласных газетах не было інфармацыі, што старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ў адпачынку ў сувязі з правядзеннем перадвыбарчай агітацыі. Больш таго, падпарадкаваныя яму газеты працягваюць публікаваць партрэты і інтэрв'ю з "губернатарам".

Чарговае вялізнае (на цэлую старонку) інтэрв'ю з Уладзімірам Андрэйчанкам (як са старшынёй выканкама, які знаходзіцца пры выкананні службовых абавязкаў) апублікавана ў абласных газетах "Віцебскі рабочы" і"Народнае слова" 18 верасня 2008 года (№№ 108).

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international