У ЖОДЗІНЕ ПРАЦЯГВАЮЦЬ ГАЛАДАВАЦЬ ПАДЛЕТКІ, ЯКІХ УЛАДЫ ПАЗБАВІЛІ ПРАВА НА ВУЧОБУ ПА ПАЛІТЫЧНЫХ МАТЫВАХ (Рэпартаж з кватэры галадоўнікаў)

2005 2005-06-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Толькі ў самых скрайных выпадках чалавек адмаўляецца ад ежы. Недалёка ад Мінску, у Жодзіна галадуюць школьнікі і былыя студэнты. На гэты крок іх падштурхунула беззаконне, якое чыніцца ва ўстановах адукацыі. Зміцер Чарткоў, Аляксандр Вінаградаў, Яўген Валкавец, Сяржук Мурашка трымаюць галадоўку ад 25 траўня. Да іх далучыліся Павал Карэнюхін і Сяржук Марчык. Хлопцы нічога не ядуць, п’юць толькі ваду ўжо восьмы дзень. Самаму маладому з іх - 17, самаму старэйшаму – 25 год. Непаўнагадовыя ўдзельнікі акцыі Сяржук Мурашка і Павал Карэнюхін начуюць дома, астатнія на кватэры аднаго з удзельнікаў акцыі.

Кожны з удзельникаў галадоўкі сутыкнуўся з пераследам па палітычных матывах у сваёй навучальнай установе. Павал Карэнюхін выказаўся супраць включэння свайго сябра Сяржука Мурашкі і прыняў удзел у пікеце 12 траўня каля Жодзінскага гарвыканкаму. Ён і яшчэ некалькі яго сяброў трымалі прозвішчы былых студэнтаў і навучэнцаў, выключаных па палітычных матывах і плакат з надпісам “Хто наступны?”. Супрацоўнікі міліцыі разагналі пікет і запісалі прозвішчы падлеткаў. Пасля гэтага ў Паўла пачаліся праблемы. П. Карэнюхін вучыўся ў вучэльні алімпійскага рэзерву ў Плешчаніцах, неаднаразова перамагаў у лыжных спаборніцтвах. За выдатныя вынікі яму ўручылі лыжы вядомага беларускага спартсмена Алега Рыжанкова. Хлопца адлічылі, ня гледзячы на тое, што да заканчэння навучання яму застаўся ўсяго тыдзень. Яго пазбавілі харчавання, выселілі з пакою ў інтэрнаце.

Галадоўшчык Зміцер Чарткоў былы студэнт Беларускай акадэміі мастацтваў. Яго вымусілі забраць дакументы з гэтай навучальнай ўстановы. Падчас акцыі 19 кастрычніка Зміцер быў затрыманы. Супрацоўнікі КДБ наведалі установу, дзе навучаўся хлопец і “правялі размовы” з выкладчыкамі. Пасля гэтага Зміцеру паведамілі, што ён можа стаць прафесійна непрыгодным да прафесіі рэжыссёра, таму лепш забраць дакументы ... Гаворыць Зміцер ЧАРТКОЎ:
- Мае сябры, знаёмыя і ў прыватнасці Сяржук Мурашка, - людзі з якімі мы маем аднолькавыя погляды на жыццё,¬ ¬- апынуліся ў складанай сітуацыі. Я сам добра ведаю, што значыць быць адлічаным. Я пачаў галадаць. Для мяне гэта апошні крок. Ніхто нас не слухае, нашыя заявы ігнаруюцца. Калі мы ўсё так і пакінем, то ўвогуле ніякага выніку не будзе. А так - ёсць надзея, магчыма штосьці зменіцца.

- Як распаўсюджавецца інфармацыя пра галадоўку?
- Па горадзе ходзяць чуткі. Больш ведаюць тыя, хто слухаюць радыё “Свабода” і чытаюць незалежнубю прэссу. Пасля таго, як па горадзе раскідалі ўлёткі, нам пачалі тэлефанаваць. Тэлефанавалі з “Белазу”, выказалі сваю салідарнасць, падтрымку, прапанавалі дапамогу. На “Белазе” працуе шмат моладзі, многія з іх выпускнікі жодзінскага Палітэхнікуму. Мы адзін аднога добра ведаем, і падтрымліваем з імі кантакт.

- Па якой прычыне, згодна афіцыйнай фармулёўцы, выключылі Сяржука Мурашку з жодзінскага Палітэхнікума?
- “Отчислить из политехникума за нарушение правил внутреннего распорядка на основании правил решения педсовета (протокол № 21 от 12.05.2005)” с 12.05.2005”, - напісана ў загадзе. Падпісаў загад аб адлічэнні дырэктар палітэхникуму П. А. Талерчык. Сяржук Мурашка быў выдатнікам і атрымлівыў павышаную стыпендыю.

- У чым было гэтае парушэнне?
- Удзел у мітынгу “Чарнобыльскі Шлях”.

Тэму працягвае Павал КРАСОЎСКІ:
- Яго адлічылі за тое, што ён быццам бы парушыў нейкі распарадак. Ён ўдзельнічаў у акцыі 26 красавіка “Чарнобыльскі Шлях”. Але гэта было пасля вучобы. Яго адлічылі, і толькі потым, праз некалькі дзен ў правілы ўнутранага распарадку тэхнікуму ўнеслі пункт аб тым, што студэнтам нельга ўдзельнічаць у несанкцыянаваных акцыях. Хачу падкрэсліць, - гэтую папраўку унеслі пасля выключэння С. Мурашкі. Затым з гэтым новым правілам азнаёмілі ўсіх навучэнцаў.
Пазней выявілася, што дырэктар Палітэхнікуму карыстаўся старымі правіламі адлічэння. Правілы змяніліся – зараз адлічэнне з тэхнікуму павінна праводзіць Камісія па справах непаўнагадовых выканкаму.

Красоўскі з гораччу кажа пра свайго сябра і шчыра перажые за яго. Але і самаму Паўлу сітуацыя добра вядомая. Былы студэнт мінскага Педагагічнага універсітэту, ён быў адлічаны пасля адміністратыўнага арышту на 10 сутак за ўдзел у акцыі 19 кастрычніка, дзе ён выступіў супраць фальсіфікацыі вынікаў рэферэндуму. Ён не толькі адседзіў “суткі”за свой пратэст, але і пазбавіўся магчымасці завочна навучацца на другім курсе гістарычнага факультэту.

С. Мурашку і ягонаму бацьку даслалі позву прыйсці на Камісію па справах непаўнагадовых. Выклікалі таксама і дырэктара Палітэхнікуму П. Талерчыка. На паседжанні выявілася, што Камісія па гэтай справе ўжо збарался і па факце ўдзелу ў акцыі 26 красавіка С. Мурашку вынесенае папярэджанне. Атрымоўваецца, што адно спагнанне за ўдзел у акцыі С. Мурашка ўжо атрымаў. Гарвыканкам па выніках паседжання не прыняў ніякага рашэння і зрабіў запыт ў Пракуратуру, каб там разабраліся - законна ці незаконна яго адлічылі. з такім жа запытам у Пракуратуру звярнуліся і бацькі хлопца.
Запыт быў пададзены 19 траўня і зараз удзельнікі акцыі чакаюць адказ.

Гаворыць сам Сяржук МУРАШКА:
- Мая сітуацыя стала “апошняй кроплей”. За гэты вучэбны год адлічылі шмат маіх сяброў. Я быў апошнім з цэлага шэрагу выключэнцаў. Гэта тое, ж самае, калі б на я на чырвонае святло перайшоў дарогу, а на наступны у тэхнікуме мне сказалі б: “ідзі, ты тут больш не вучышся”.

- Ці спадзяецеся вы, што вас адновяць на навучанне?
- Так, я на гэта вельмі спадзяюся.

Вучаніцы жодзінскай жаночай гімназіі Натальля Максімава і Вольга Галубец выказаліся ў падтрымку галадоўшчыкаў і Сяржука Мурашкі. За гэта яны зараз могуць пазбавіцца магчымасці вучыца далей. Дырэктар гімназіі Вольга Нэсан давяла дзяўчынам, што ў наступным годзе іх не жадаюць бачыць у гэтай прэстыжнай навучальнай установе. Навучэнка Наталля Максімава паведаміла, што ёй да хаты патэлефанавалі супрацоўнікі жодзінскага КДБ і выклікалі на размову яе маці. Там жанчыну прымусілі падпісаць заяву, якая была складзеная супрацоўнікамі Камітэту. Сутнасць заявы была ў тым, што галадоўшчыкі выкарыстоўваюць імя жанчыны і яе дачкі ў сваіх мэтах, а на самой справе яна цалкам падтрымлівае дзеючаю ўладу.

Да галадоўшчыкаў далучыліся іх сябры з Баранавічаў. Сяржук МАРЧЫК, старшыня баранавіцкай суполкі “Маладога Фронту”, прыехаў у Жодзіна ў мінулую пятніцу 27 траўня, каб далучыцца да акцыі, падтрымаць сяброў. Учора Сяржуку балела галава, і яму выклікалі “хуткую дапамогу”.
- Вы галадуеце ўжо шосты дзень. Як вашыя родныя і блізкія ставяцца да ўдзелу ў акцыі?
- Сябры і мой брат падтрымліваюць. Бацькі ... Самі разумееце, як бацькі могуць ставіцца да таго, што сын галадуе. Тым больш, што ў мяне астма і бывае цяжка дыхаць.

- У якім выпадку вы спыніце галадоўку?
- Спадзяюся, што большасць нашых патрабаванняў будзе выкананая. Тады галадоўка будзе спыненая. Альбо яе прыйдзецца спыняць у шпіталі. Я хутчэй за ўсё буду працягваць галадоўку і ў Баранавічах, калі прыйдзецца туды паехаць. Хацелася, каб нас усе падтрымалі, каб людзі з розных гарадоў прыехалі і далучыліся да нас.

Падчас размовы аглядаць галадоўшчыкаў прыйшоў доктар. Пасля таго, як аднаму з іх была выкліканая хуткая дапамога, мясцовы выканкам загадаў штодзень праводзіць медыцынскі агляд удзельнікаў акцыі. Гаворыць загадчыцца тэрапеўтычнага аддзялення жодзінскай раённай паліклінікі Вольга НЕДАШКОЎСКАЯ:
- Стан здароўя ва ўсіх добры, стабільны. Нічога кепскага сказаць не магу. Мы іх назіраем ужо не першы дзень.
Па словах доктара галадоўка, у выпадку, калі яна добра арганізаваная, моцна не адаб’ецца на здароўі ў будучым. У аднаго з хлопцаў гастрыт, але пакуль усе гавораць, што адчуваюць сябе добра. Галадоўка ідзе восьмы дзень, а чалавек, як вядома, без ежы можа жыць 8-10 тыдняў. Колькі яшчэ працягнецца гэты эксперымент на выжыванне беларускіх падлеткаў?

Юрыдычны бок сітуацыі каментуе Валянцін СТЭФАНОВІЧ, юрыст Праваабарончага Цэнтру “Вясна”:
- Ці законна адлічыць навучэнца за ўдзел у акцыі пратэсту?
- Я лічу, што гэтае адлічэнне абсалютна незаконнае. Гэта грубая спроба завуаліраваць звычайны пераслед па палітычных матывах. Хлопец удзельнічаў у “Чарнобыльскім шляху” менавіта з-за сваіх грамадска-палітычных перанананняў. Грамадзяне нашай краіны, згодна Канстытуцыі, маюць права на мірныя сходы.

- Але яго абвінавачваюць у парушэнні “унутраннага распарадку” ...
- Удзел у шэсці ніякім чынам нельга назваць парушэннем унутраннага распарадку навучальнай установы. Унутранны распарадак – гэта распарадак установы. Адлічэнне было б справядлівым, калі С. Мурашка, напрыклад, сарваў заняткі, паводзіў сябе неналежным чынам у будынку тэхнікуму і г.д. Актыўнасць па-за ўстановай можна кваліфікаваць як парушэнне грамадскага, а не унутраннага распарадку. Больш таго, Адміністратыўны кодэкс РБ не патрабуе паведамляць на месца працы ці вучобы аб тым, што чалавек быў затрыманы падчас дэманстрацыі.

- У правілы ўнутраннага распарадку жодзінскага Палітэхнікума забарона на ўдзел у неаснкцыянаваных акцыях была ўнесеная “постфактум”, пасля адлічэння С. Мурашкі. Наколькі гэта правамерна?
- Гэта азначае, што на момант выключэння гэтага пункту ў правілах не было. Закон не мае адваротнай сілы. У мяне асабіста ўвогуле выклікае шмат пытанняў наяўнасць такога пункту ў правілах. Гэта абмяжоўвае Канстытуцыйныя правы грамадзянаў. У той час, як унутраны распарадак павінны рэгуляваць пытанні функцыянавання ўстановы: правілы, нормы, калі пачынаюцца заняткі, калі скончваюцца і г.д. Дэманстрацыі тут не прычым.

- Зараз галадоўшчыкі чакаюць адказу з Пракуратуры. Якое развіццё падзеям можа даць гэты дакумент?
- Пракуратура – гэта дзяржаўны орган, які ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства. Я мяркую, што зварот быў накіраваны па адрасу. Іншая справа, што зараз Пракуратура не дамагаецца выканання законаў і справядлівасці, так як гэта трэба рабіць. Але ў гэтай справе вельмі шмат выдавочных хібаў, якія выкрываюць незаконнасць адлічэння. Я думаю, што трэба давесці справу да суда. Для мяне ўва ўсёй гэтай гісторыі відавочным з’яўляецца аспект палітычнага пераследу.
Ядвіга МАЦКЕВІЧ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international