Брэст: Сяброў Партыі БНФ ва ўчастковых камісіях не засталося

2008 2008-09-19T00:27:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У склад участковых выбарчых камісій Брэста быў уключаны толькі адзін прадстаўнік ад Партыі БНФ. Зараз прадстаўнікоў гэтай партыі ў камісіях няма. 

С. Быцькевіч быў адзіным, каго ў Брэсце ўключылі  ў склад участковай выбарчай камісіі ад Партыі БНФ, аднак ён па асабістых прычынах склаў свае паўнамоцтвы. На “вызваліўшаеся” месца быў вылучаны таксама сябра Партыі БНФ С. Вакуленка. 5 верасьня ён падаў дакументы на рэгістрацыю ў склад участковай камісі № 34 Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2. Кіраўніцтва адміністрацыі Маскоўскага района паведаміла, што рашэнне па пытанні ўключэння С.Вакуленкі ў склад камісіі будзе прыймацца на бліжэйшым сходзе. 

17 верасьня адбыўся сход выканкаму, на якім С. Вакуленку паведамілі, што склад камісіі скарацілі з 13 да 12 чалавек. Паводле кіраўніка арганізацыйна-кадравай работы Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта сп. Цімашука, усю працу па падрыхтоўцы да выбараў сябры камісіі ўжо выканалі, а проста сядзець там ня трэба.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international