Беларускія праваабаронцы сустрэліся з Памфілавай
01.06.2005.
1 чэрвеня ў Маскве адбылася сустрэча беларускіх праваабаронцаў з Элай Памфілавай, кіраўніком Савету пры прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі ў справе разьвіцьця інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.У складзе дэлегацыі зь Беларусі Зінаіда Ганчар, жонка зьніклага шэсьць гадоў таму апазыцыйнага палітыка Віктара Ганчара, старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяна Процька, сябра праваабарончага цэнтру “Вясна” Тацяна Равяка і іншыя.
Падчас сустрэчы з Элай Памфілавай дамоўлена аб стварэньні грамадзкай беларуска-расейскай праваабарончай камісіі Савету пры прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі ў справе разьвіцьця інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека. Гэтая камісія будзе займацца праваабарончай дзейнасьцю — справамі палітзьняволеных і выкрадзеных палітыкаў у Беларусі, сытуацыяй са СМІ, грамадзкімі арганізацыямі і беларускім выбарчым правам.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








