Мазыр: “Роўныя” ўмовы агітацыі кандыдатаў і іх няроўныя магчымасці

2008 2008-09-18T16:31:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палеская акруговая выбарчая камісія №43 не склала аніякага плану сустрэч кандыдатаў у дэпутаты Парламента з выбаршчыкамі. На запыт кандыдата ў дэпутаты М. Гаўрыленка сакратар акруговай выбарчай камісіі №43 - Валянціна Міхайлаўна Аўраменка адказала: “ Дамаўляйцеся самі з кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў для правядзення сустрэч з працоўнымі калектывамі”. Маючы досвед папярэдніх выбараў, не застаецца сумнення, што ніводзін з кіраўнікоў не пагодзіцца ладзіць сустрэчы з кандыдам ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі, якім з’яуляецца М. Гаўрыленка.  Застаецца спадзявацца толькі на сустрэчы з людзьмі на вуліцах.

 

Аднак 18.09.2008 г. была арганізавана сустрэча апанента М. Гаўрыленка з выбаршчыкамі ў раёным  Палацу культуры Каноплічам С.М. – старшынёй Ельскага райвыканкама. Мабыць ў гэтым выпадку старшыня выбарчай камісіі Цык Г.В. выконваў абавязкі асноўнай сваёй працы - намесніка старшыні Ельскага райвыканкама, а сакратар камісіі Аўраменка В.М. – загадчыцы ідэялагічна-арганізацыйнага аддзела Ельскага райвыканкама.

 

«Правабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international