Менск: Сябра Цэнтральнай камісіі Сліжэўскі правакуе кандыдата Валянціну Свяцкую на парушэнне закону

2008 2008-09-18T15:56:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 17 верасня, Валянціна Свяцкая, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Ясенінскай выбарчай акрузе № 100, накіравала заяву ў Цэнтральную выбарчую камісію. Спадарыня Свяцкая заявіла, што сябра Цэнтральнай камісіі Сліжэўскі А.Л. спрабуе аказаць на яе ціск, скарыстоўваючы сваё службовае становішча.

 

 15 верасня Валянціна Свяцкая атрымала ліст з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь за подпісам начальніка Упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Сліжэўскага А.Л. У гэтым лісце ад Валянціны Анатольеўны патрабуюць стварыць камісію па ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд "Касіяпея", якое яна ўзначальвала да 2003 г. Тым самым спадарыню Свяцкую пабуджаюць парушыць нормы Крымінальнага кодэксу - дзейнічаць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

У кастрычніку 2003 г. грамадскае аб'яднанне "Беларускі фонд "Касіяпея" было закрыта ў адпаведнасці з рашэннем Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Вядома, што такое рашэнне з'яўляецца канчатковым, абскарджанню не падлягае. І, натуральна, усялякая дзейнасць грамадскага аб'яднання спыняецца адразу ж пасля вынясення рашэння суда. 

- На працягу амаль пяці гадоў ні да мяне, ні да былых заснавальнікаў і сябраў аб'яднання ніякіх пытанняў не ўзнікала. Аднак у сакавіку 2008 г. інспекцыя па падатках і зборах Маскоўскага раёна Мінска вырашыла правесці франтальную праверку фінансавай і эканамічнай дзейнасці "Беларускага фонда "Касіяпея", пасля чаго спрабавалі прымусіць мяне падпісаць ад імя незарэгістраванай арганізацыі выніковы дакумент. Не думаю, што юрыдычны аддзел падатковай інспекцыі юрыдычна непадрыхтаваны. Мне дасылалі ўсялякія павесткі і нават пагрозы прымусова прывесці ў інспекцыю. Хутчэй, разлічвалі на маю юрыдычную недасведчанасць. Зараз мяне зноў прымушаюць дзейнічаць ад імя  незарэгістраванай арганізацыі. Бо я не думаю, што спадар Сліжэўскі не ведае нормаў дзеючага заканадаўства. У сувязі з гэтым я заяўляю, што ён, выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы, спрабуе аказаць на мяне ціск, каб не даць мне цалкам здзейсніць перадвыбарчую агітацыю і правесці сустрэчы з выбаршчыкамі, а ў выніку стварэння ліквідацыйнай камісіі – узбудзіць супраць мяне крымінальную справу за дзеянні ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Такім чынам ствараюцца прэферэнцыі для майго канкурэнта, цяперашняга дэпутата Палаты прадстаўнікоў Карпенкі. Па ўсім відаць, што ў Ясенінскай выбарчай акрузе № 100 выбаршчыкі зараз не на яго баку, таму зараз і патрабуецца зняць мяне з цяперашняга этапа выбарчай кампаніі, - паведаміла Валянціна Свяцкая.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international