Баранавічы: Праўладныя кандыдаты за два тыдні не знайшлі часу сустрэцца з журналістамі
Кандыдаты ў дэпутаты ПП НС РБ па выбарчых акругах горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, якія прадстаўляюць уладныя структуры, не знайшлі часу адказаць на пытанні журналістаў незалежнае газеты “Intex-Press”. Гэта былы дырэктар “Аўтадора”, а зараз дэпутат Уладзімір Майсюк, генеральны дырэктар ОАО “Гарант-Сервісу” Святлана Пішч і генерал Ваньковіч.
Карэспандэнты выдання тэлефанавалі ім на працягу двух тыдняў больш за 50 разоў. Пэўна, кандыдатам ад улады няма падстаў для турбот – яны перакананыя, што перамога ім гарантаваная. Невыпадкова Уладзімір Майсюк адказаў, што ён выступіць перад чытачамі “Intex-Press” пасля галасавання.
“Правабаронцы за свабодныя выбары”
















