Баранавічы: Праўладныя кандыдаты за два тыдні не знайшлі часу сустрэцца з журналістамі

2008 2008-09-18T14:47:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдаты ў дэпутаты ПП НС РБ па выбарчых акругах горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, якія прадстаўляюць уладныя структуры, не знайшлі часу адказаць на пытанні журналістаў незалежнае газеты “Intex-Press”. Гэта былы дырэктар “Аўтадора”, а зараз дэпутат Уладзімір Майсюк, генеральны дырэктар  ОАО “Гарант-Сервісу” Святлана Пішч і генерал Ваньковіч.

 

Карэспандэнты выдання тэлефанавалі ім на працягу двух тыдняў больш за 50 разоў. Пэўна, кандыдатам ад улады няма падстаў для турбот – яны перакананыя, што перамога ім гарантаваная. Невыпадкова Уладзімір Майсюк адказаў, што ён выступіць перад чытачамі “Intex-Press” пасля галасавання.

 

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international