Адзін з актывістаў беларускай апазыцыі, былы дэпутат і кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” Сяргей Скрабец 17-ы дзень трымае галадоўку ў СІЗА г. Брэста.

2005 2005-06-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў Міхаіл Хоміч – адвакат экс-дэпутата. Ён жа сказаў, што Аляксандар Скрабец – малодшы брат Сяргея Скрабца 31 траўня быў вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе.

Сяргей Скрабец, які быў арыштаваны яшчэ 15 траўня, ад таго дня абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць абвінавачваньняў, якія ён лічыць беспадстаўнымі. Былога дэпутата абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — падрыхтоўка да злачынства і хабарніцтва.

Сьледзтва лічыць, што былы парлямэнтар падбухторваў беспрацоўнага жыхара горада Бяроза даць хабар у памеры 30 тысячаў даляраў супрацоўнікам Берасьцейскіх пракуратуры й абласнога суду, каб тыя паспрыялі вынясеньню апраўдальнага прысуду жыхару вёскі Альшаны, які быў асуджаны на 24 гады пазбаўленьня волі.

Малодшы брат Сяргея Скрабца Аляксандар быў затрыманы ў Менску 29 траўня. Яго, як і брата, адразу перавезьлі ў сьледчы ізалятар Берасьця. І тут яго дапытвалі па справе старэйшага брата. Паводле расейскай агенцыі "?#152;нтерфакс", якая спасылаецца на неназваных суразмоўцаў зь Берасьцейскай абласной пракуратуры, "Аляксандар Скрабец падазраецца як саўдзельнік брата ў зьдзяйсьненьні супрацьпраўных дзеяньняў згодна з тымі ж артыкуламі, што і ягоны брат Сяргей Скрабец".

31 траўня Аляксандра Скрабца пасьля допыту выпусьцілі на волю пад падпіску аб нявыезьдзе. Адвакат Хоміч ня ведае, чым кіравалася сьледзтва пры прыняцьці гэтага рашэньня. Але на погляд яго й ягонага калегі (удвух яны займаліся справай Аляксандра Скрабца) падставай для такога вэрдыкту маглі быць дзьве акалічнасьці: дастаткова пераканаўчыя тлумачэньні ў справе пра хабарніцтва, а таксама дрэнны стан яго здароўя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international