Гародня: Выбаршчыкі не могуць сустрэцца з кандыдатам ад улады

2008 2008-09-18T11:54:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў гарадзенскі актывіст Алег Калінкоў, ён ужо некалькі дзён запар не можа знайсці інфармацыю, дзе праводзіць свае сустрэчы кандыдатка ад улады Марыя Рэмша, якая балатуецца па Гарадзенскай паўночнай акрузе № 51, на якой пражывае сам Алег Калінкоў.

 

Сустрэчы нібыта праводзяцца па інтэрнатах і ў іншых месцах, але ні давераныя асобы Марыі Рэмшы, ні аддзел ідэалогіі выканкама, ні нават выбарчая акруговая камісія такіх звестак выбаршчыку не дае, з-за чаго ён ніяк не можа патрапіць на сустрэчу з гэтым кандыдатам. Чаму такія сустрэчы трымаюцца ў сакрэце ад выбаршчыкаў і з кім яны праводзяцца, таксама невядома.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства