Гародня: З дзевяццю ўладальнікамі “экстрэмісцкіх матэрыялаў” разбяруцца ў кастрычніку

2008 2008-09-18T11:46:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя Кастрычніцкага раёна Гародні Аляксандр Сіцько правёў першыя гутаркі з выкліканымі на сёння асобамі, у якіх цягам апошніх двух гадоў на гарадзенскай мытні былі сканфіскаваныя розныя электронныя носбіты і друкаваныя матэрыялы, якія КДБ просіць прызнаць экстрымісцкімі і нясучымі шкоду эканамічным і палітычным інтарэсам дзяржавы.

На самым пачатку высветлілася, што ў суд выкліканыя не пяць, як меркавалася раней, а ажно дзевяць чалавек. Гэта, Яўген Скрабутан, Уладзімір Ларын, Анджэй Пісальнік, Аляксей Трубкін, Валеры Шчукін, Станіслаў Ёдка, Юры Марціновіч, Барыс Гарэцкі і Дзмітры Мальчык.

У розныя дні цягам апошніх двух гадоў гэтыя людзі пры перасячэнні беларуска-польскай або беларуска-літоўскай мяжы затрымліваліся на гарадзенскай мытні для дагляду, і ў кожнага былі сканфіскаваныя нейкія інфармацыйныя матэрыялы. Зараз гэтыя матэрыялы збіраюцца прызнаць экстрэмісцскімі. 

Сканфіскаваныя матэрыялы, паводле экспертаў КДБ, сведчыць пра наяўнасць у іх “інфармацыі з прыкметамі экстрымісцскай накіраванасці, што можа прачыніць шкоду палітычным і эканамічным інтарэсам джяржавы”.

Сцвярджаецца што там “папулярызуецца незарэгістраваная сімволіка”, “даводзіцца негатыўная ацэнка ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі, дыскрэдытуецца дзейнасць яе дзяржаўных органаў”. Што яны ўтрымліваюць “матэрыялы з прыкметамі прапаганды дзеянняў па планаванню, арганізацыі, падрыхтоўцы і здзяйсненню дзеянняў, скіраваных на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам”, “утрымліваюць матэрыялы, якія стымулююць пратэстныя настроі насельніцтва і прыкметы распальвання сацыяльнай розні па палітычных матывах”. 

Для гутаркі ўсе асобы былі выкліканыя на адзін і той жа час -- 9.30. Але суддзя Аляксандр Сіцько праводзіў гутарку з тымі, хто прыйшоў паасобку. З дзевяці выкліканых у суд прыйшлі трое – Уладзімір Ларын, Анджэй Пісальнік і Аляксей Трубкін. Журналісты і праваабаронцы на гутарку не дапускаліся. Фатаграфаваць суддзя забараніў. 

Пасля правядзення гутаркі суддзя паведаміў, што справа будзе разглядацца ў кастрычніку гэтага года і ўсе дзевяць чалавек атрымаюць позвы. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international