Віцебск: Маці кандыдата Андрэя Левінава пагражаюць

2008 2008-09-18T11:14:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 верасня ў судзе Кастрычніцкага раёна г.Віцебска быў абвешчаны прысуд у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі Шушко і Маханькова, якія да поўсмерці збілі ні ў чым не павіннага чалавека. Прысуд -- 4 гады і 6 месяцаў першаму, 4 гады - другому ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Нягледзячы на прысуд, Шушко і Маханькоў не былі ўзятыя пад варту ў зале суда. Суд растлумачыў, што да ўступлення прысуду ў сілу яны застаюцца пад хатнім арыштам.

Пры выхадзе з будынка суда Шушко падышоў да групы жанчын, сярод якіх знаходзілася маці пацярпелага, і заявіў: "Нічога вы мне не зробіце, пацалуеце яшчэ ўсё мяне ў с…ку".  Жанчыны, сярод якіх была 70-галовая Ефрасіння Левінава, маці кандыдата ў дэпутаты Андрэя Левінава, звярнуліся да афіцэраў міліцыі, якія знаходзіліся побач, з патрабаваннем прыцягнуць правапарушальніка да адказнасці. Афіцэры міліцыі  хуценька разышліся. Да Ефрасінні Левінавай падышоў малады чалавек са словамі: "А табе нядоўга жыць засталося". Збянтэжаная жанчына толькі і змагла сказаць: "Што паробіш, узрост". У адказ пачула: "Мы табе дапаможам!". Грамадзянін хуткім крокам сышоў за кут будынка. Да месца здарэння быў выкліканы нарад міліцыі.

Па дадзеных фактах у органы ўнутраных спраў пададзеныя заявы. Ефрасіння Левінава да гэтага часу не можа адысці ад шоку.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international