Пабыла ў ЦВК, наступная прыступка ў карьеры – Савет Рэспублікі

2008 2008-09-18T10:34:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сярод кандыдатаў у Савет Рэспублікі ад Гомельскай вобласці вылучана Маргарыта Жорава. Мясцовыя органы ўлады, якія вылучаюць гэтых кандыдатаў, галасавалі за яе без роздуму: рэкамендацыя паступіла “зверху”. Разам з тым, дэмакратычныя сілы лічаць, што М. Жорава мае дачыненне да масавых фальсіфікацый ранейшых выбараў у Беларусі.

М. Жорава з’яўляецца сябрам Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) Рэспублікі Беларусь.  Афіцыйныя газеты Гомельскай вобласці ў паведамленнях аб вылучэнні ў Савет Рэспублікі ўказалі толькі яе асноўную пасаду: намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі выканаўчага камітэта Гомельскай вобласці. Ва ўпраўленні юстыцыі М. Жорава адказвае за ідэалагічную дзейнасць.

У Цэнтральную выбарчую камісію М. Жорава была абрана тым жа Саветам Рэспублікі, у які яна цяпер вылучана (6 членаў ЦВК прызначаюцца прэзідэнтам і 6 выбіраюцца Саветам Рэспублікі). Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 г. апазіцыя абвінаваціла членаў ЦВК у скажэнні вынікаў галасавання, што знайшло розгалас у еўрапейскай прэсе. У прыватнасці, буйнейшая польская “Газета выборча” назвала М. Жораву сярод асобаў, якія маюць дачыненне да масавых фальсіфікацый вынікаў выбараў у Беларусі.

Вылучэнне кандыдатаў у Савет Рэспублікі – верхнюю палату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – завяршылася 15 верасня, іх рэгістрацыя праводзіцца 18 верасня. Выбары 56 членаў Савета Рэспублікі праводзяцца абласнымі і Мінскім гарадскім Саветамі дэпутатаў (па 8 ад кожнай вобласці і Мінска), а 8 членаў прызначае кіраўнік дзяржавы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international