Гомельшчына: ЦВК лічыць, што затрыманне кандыдата – не ў яе кампетэнцыі

2008 2008-09-18T10:22:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ЦВК адказала на скаргу Кастуся Жукоўскага – кандыдата па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе №38. ЦВК лічыць, што Жукоўскі сам вінаваты ў тым, што яго затрымала міліцыя пасля запісу перадвыбарчага выступу па ТВ.

К. Жукоўскі атрымаў ліст за подпісам Мікалая Лазавіка. У лісце даводзіцца, што ЦВК стала вядома: Жукоўскі сам учыніў скандал у Гомельскай абласной тэлерадыёкампаніі, абразіў яе дырэктара В. Котава, чаму той і быў вымушаны выклікаць міліцыю. Гэта не ў нашай кампетэнцыі, заключае М. Лазавік.

Нагадаем, 9 верасня К. Жукоўскі з даверанымі асобамі быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў памяшканні аблтэлерадыёкампаніі “Гомель”. Міліцыю выклікаў В. Котаў, які сказаў, што давераныя асобы незаконна тут знаходзяцца і што ў іх торбах, магчыма, ёсць бомбы. Дырэктар “Гомеля” крычаў, што яны яшчэ адкажуць яму за выбух 4 ліпеня. Пасля ён вызваў міліцыю і напісаў скаргу на К. Жукоўскага ў Цэнтральны РАУС.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international