Брэст: Анатоль Ляўковіч скардзіцца

2008 2008-09-18T09:47:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1 Анатоль Ляўковіч накіраваў у  Цэнтрвыбаркам адразу некалькі скаргаў.

Анатоль Ляўковіч абскарджвае адмову Брэсцкага гарвыканкама ў правядзенні  агітацыі ў выглядзе пікетаў.  Разам з тым, раней па аналагічнай заяве такія  пікеты выканкам дазволіў правесці першаму намесніку партыі Ігару Маслоўскаму, які балатуецца па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3.

Другая заява звязана з  тым, што, згодна з жараб'ёўкай, Ляўковіч павіен быў выступаць ў эфіры "Тэлерадыёкампаніі "Брэст" 8 верасня ў 18.10, а ў рубрыцы "Тэлеменю" мясцовай газеты быў памылкова ўказаны час эфіру - у 18.15 (фактычна   транслявалі ў 18.05), што дэзінфармавала глядачоў. Кіраўнік тэлерадыёкампаніі Ларыса Дабрадумава паведаміла кандыдату аб правядзенні службовага даследавання дадзеннага факта. Выявілася, што  "неадпаведнасць заяўленага і фактычнага часу з' явілася вынікам тэхнічнай памылкі", што "інцыдэнт вычарпаны, і вінаватыя жорстка  пакараны". Ляўковіч патрабуе паўтарыць ягоны тэлезварот да выбаршчыкаў.

Таксама кандыдат патрабуе тэрмінова выправіць сітуацыю з размяшчэннем яго агітацыйных плакатаў, таму што на акрузе размешчаны плакаты толькі яго канкурэнта -- дэпутата  Палаты прадстаўнікоў Алега Вялічкі (напрыклад, на Цэнтральным рынку, у Брэсцкім дзяржуніверсітэце).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international