Дырэктар гарадзенскай друкарнi Пётр Мiтрафанаў не назваў яшчэ канкрэтнай прычыны адмовы ў друкаваннi газеты Саюза палякаў Беларусi (СПБ) “Glos znad Niemna”.

2005 2005-06-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, падчас размовы з намеснiкам старшынi СПБ Юзафам Пажэцкiм i галоўным рэдактарам газеты “Glos znad Niemna” Анджэем Пiсальнiкам, Пётр Мiтрафанаў паабяцаў высветлiць сiтуацыю i назваць прычыну, паводле якой польскамоўнае выданне Саюза палякаў Беларусi не запускаецца ў вытворчасць. Першапачаткова кiраўнiцтва гарадзенскай друкарнi спасылалася на фiнансавую запазычанасць рэдакцыi газеты. Але гэтую iнфармацыю абверглi ў бухгалтэрыi СПБ. Тым больш, палiграфiчныя паслугi ў друкарнi здзяйсняюцца паволе перадаплаты.
– Дырэктар друкарнi Пётр Мiтрафанаў паабяцаў даць адказ сёння, – паведамiў ПАГОНI Анджэй Пiсальнiк. – Але гэтага не адбылося. У тэлефоннай гутарцы ён зноў спаслаўся на “высвятленне абставiнаў”...
У мiнулую пятнiцу матэрыялы з ненадрукаванага нумару “Glosu” з’явiлiся на старонках уплывовай польскай газеты “Rzeczpospolita”. Сёння “Rzeczpospolita” паведамляе пра лiст старшынi Саюза палякаў Беларусi Анжалiкi Борыс да старшынi КГБ Беларусi з патрабаваннем спынiць рэпрэсii супраць беларускiх палякаў. Асаблiвую занепакоенасць кiраўнiцтва СПБ выклiкалi пагрозы супрацоўнiкаў берасцейскага КГБ у адрас актывiсткi берасцейскага аддзялення СПБ Алiны Ярашэвiч. Супрацоўнiкi берасцейскага КГБ дапытвалi Алiну Ярашэвiч чатыры гадзiны i змушалi, каб яна адмовiлася ад кiравання берасцейскай суполкай СПБ, нават пагражалi турэмным зняволеннем.
На думку публiцыста “Rzeczpospolitej” Пятра Касцiнскага, беларускiя ўлады iмкнуцца паралiзаваць працу берасцейскага аддзялення Саюза палякаў i польскай грамадскай школы, а таксама лiквiдаваць польскiя суполкi ў Ляхавiчах, Высокiм i Камянцы.
– Цяжка i балюча назiраць за дзеяннямi беларускiх уладаў, – пракаментавала сiтуацыю карэспандэнту ПАГОНI старшыня Саюза палякаў Беларусi Анжалiка Борыс. – Для нас зараз галоўнае – застацца прыстойнымi людзьмi, не згубiць чалавечыя якасцi...
Сама ж Анжалiка Борыс не лiчыць, што зварот СПБ да старшынi КГБ будзе мець нейкi эфект, бо беларускiя ўлады не жадаюць прызнаць легiтымнасць новага кiраўнiцтва Саюза палякаў Беларусi. А перашкоды ў выданнi газеты “Glos znad Niemna” чыняцца, каб падпiсчыкi – шараговыя сябры Саюза палякаў Беларусi, былi дэзарыентаваныя – не маглi даведацца пра сапраўдную сiтуацыю ў арганiзацыi.
Севярын Друцкi
pahonia.promedia.by

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international