Гарадзенец Франц Аўдзей атрымаў афіцыйнае папярэджаньне пракуратуры Гарадзенскага раёну за дзейнасьць ад імя грамадзкага руху “Воля народу”. Такія ж папярэджаньні атрымалі актывісты і ў іншых рэгіёнах Беларусі.

2005 2005-06-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе партал www.belngo.info
Пракуратура спасылаецца на высновы Міністэрства юстыцыі, якое лічыць, што надрукаваныя ў газэце “Народная воля” матэрыялы пра грамадзкую ініцыятыву “Воля народу” не адпавядаюць патрабаваньням закону. У прыватнасьці, Ф. Аўдзея папярэдзілі пра адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. У выпадку працягу падобнай дзейнасьці, яго абяцаюць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці.

У той жа дзень такое ж папярэджаньне ад мастоўскай пракуратуры атрымаў грамадзкі актывіст Язэп Палубятка. Цікава, што ў тэксьце дакумэнту ў адным месцы пра “Волю народу” напісана, як пра грамадзкую ініцыятыву, а ў іншым — як пра грамадзкае аб’яднаньне. 30 траўня берасьцейскай пракуратурай быў папярэджаны праваабаронца, кіраўнік Берасьцейскага прадстаўніцтва БХК Ігар Маслоўскі, прозьвішча якога таксама прысутнічала ў публікацыі “Народнай волі”.

Ф. Аўдзей лічыць, што ціск на актывістаў грамадзкага руху наўпрост зьвязаны з будучай кампаніяй выбараў прэзыдэнта Беларусі. Таму ўлады вынішчаюць усе спробы стварыць непадпарадкаваныя ім ініцыятывы грамадзяна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international