Барысаўская друкарня "падставіла” кандыдатаў у дэпутаты ад АГП

2008 2008-09-17T12:09:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Барысаўская друкарня адмовіла лідэру Аб'яднанай грамадзянскай партыі і кандыдату ў дэпутаты Анатолю Лябедзька, а таксама яшчэ чацвярым сталічным кандыдатам у друкаванні іх агітацыйных матэрыялаў.

 

Анатоль Лябедзька, Станіслаў Багданкевіч, Валянціна Палевікова і яшчэ некалькі апазіцыйных кандыдатаў вырашылі не выпускаць кожны па ўлётцы, але аб'яднацца і выдаць сумесны агітацыйны прадукт у фармаце невялікай газеты. Лябедзька знайшоў друкарню з аптымальнымі ўмовамі друкавання - Барысаўскую. Тут яму не адмовілі, тым больш што гэта не супярэчыць заканадаўству.

 

Аднак у апошні момант адміністрацыя друкарні забаялася і вырашыла падстрахавацца і заручыцца не толькі згодай акруговых камісій (якія былі атрыманыя кандыдатамі ў Менску), але і Цэнтральнай. У выніку, ЦВК вырашыў, што друкаваць "агульную ўлётку" трэба забараніць.

 

Залішняя пільнасць адміністрацыі друкарні нашкодзіла не толькі кандыдатам. Прадпрыемства ў выніку гэтага не зарабіла  грошай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international