Як кругі на вадзе…

2008 2008-09-17T11:21:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як кругі на вадзе пасьля кінутага каменя разыходзяцца па Беларусі апытаньні і допыты грамадзян  у дачыненьні да выбуху ў Менску 4 ліпеня. Палітыкі, актывісты моладзевых рухаў, журналісты, вайскоўцы і хімікі… Лік сёньня йдзе на тысячы апытаных грамадзян.

Адбіткі пальцаў, аналіз сліны… “Дзе быў? Што бачыў?” – вось тыя бязглуздыя пытаньні, якія толькі й задаюць супрацоўнікі крымінальнага вышуку налева і направа, адчуваючы пры гэтым і самі, што робяць нешта ня тое. Толькі адзіны факт. Маёр, які апытваў 82-х гадовую пенсіянерку, акрамя класічнага, - “дзе былі ў той вечар?”, спытаўся: “Дзе Вы працуеце?” Ці не маразм гэта?

Нарэшце чарга дайшла да навучэнцаў школ. Чытач “Нашай нівы” Антон даслаў у рэдакцыю ліст наступнага зместу:

Я вучуся ў клясе з хіміка-біялягічным профілем, выпускнік, а таму маю мала вольнага часу. Удзельнічаў у алімпіядзе па хіміі.

Я і дзьве мае аднаклясьніцы сёньня атрымалі паведамленьне, што нас здымаюць з заняткаў дзеля таго, каб яны паехалі у мінскі аддзел па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і пакінулі там заявы. Пытаньні: дзе і што мы рабілі 3 ліпеня гэтага году. Акрамя гэтага трэба будзе здаць адбіткі пальцаў. Мы ня можам стрымаць свайго абурэньня, бо мы, найлепшыя навучэнцы, павінны трываць яшчэ адну (акрамя «рэформы адукацыі») абразу. Вучні адной клясы сёньня ўжо езьдзілі, шмат хто адмовіўся пакідаць свае зьвесткі ў МВД.”

Такія непапулярныя дзеяньні, якія выкарыстоўваюцца пад час расьследаваньня гэтай крымінальнай справы, ні на крок не наблізяць сьледства да лагічнага выніку. Верагодна, не там шукаюць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international