Баранавічы: Сарваныя некалькі сустрэч з выбаршчыкамі

2008 2008-09-17T09:41:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 верасня  ў Баранавічах былі сарваныя некалькі сустрэч з выбаршчыкамі кандыдата ў дэпутаты Мікалая Чарнавуса.

У гарадской паліклініцы сустрэча была прызначаная на восем гадзін раніцы. Чарнавус, прыйшоўшы туды, даведаўся ад знаёмай, што “пяціхвілінку”, у час якой ён павінен быў выступіць перад медыкамі, адмяніла загадчыца паліклінікі Рыбалка. “Не атрымалася сабраць людзей” – сказалі М.Чарнавусу ў медустанове.

У 12-00 кіраўніцтвам баранавіцкай філіі Бярозаўскага мясакамбіната была сарвана сустрэча Чарнавуса з гэтым калектывам – людзям пра сустрэчу не паведамілі. У гарадскім Доме культуры спаслаліся на тое, што ўсе працаўнікі арганізацыі жывуць у мікрараёне , які ў выбарчую акругу Чарнавуса не ўваходзіць, таму сустрэчу праводзіць немэтазгодна.

Сарвалі чыноўнікі ў гэты ж дзень сустрэчу незалежнага кандыдата і на заводзе аўтаматычных ліній. “Никто не пришёл” – сказала Чарнавусу начальства БЗАЛ.

Адбылася сустрэча, прычым, па словах Чарнавуса, на самым добрым узроўні, на заводзе ЖБВ “Сельбуду”.  Там людзей сабралі і слухалі яны ўважліва.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international