Светлагорск: “Чыстка” ў кіраўніцтве мясцовай газеты

2008 2008-09-17T08:54:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У перыяд падрыхтоўкі да выбараў у Палату прадстаўнікоў у Светлагорску (Гомельская вобласць) зменена кіраўніцтва мясцовай газеты “Ранак-плюс”. Былы галоўны рэдактар Андрэй Ліпскі паніжаны на дзве пасады.

Нагодай для зняцця А. Ліпскага стала нібыта тое, што ў адным з выпускаў газеты ў тэксце анекдота была дапушчана нецэнзурная лексіка. Аднак, на меркаванне былых журналістаў “Ранка”, улады “заняліся” газетай пасля таго, як у студзені быў апублікаваны артыкул пра мясцовага прадпрымальніка Анатоля Змітровіча, якога арыштоўвалі за ўдзел у акцыі пратэсту. Артыкул тады быў зняты з сайту газеты на патрабаванне намесніка старшыні райвыканкама па ідэалогіі Сяргея Меркулава.

У хуткім часе пасля таго ў газеце значна скарацілі аб’ём журналісцкіх матэрыялаў, павялічыўшы месца для тэлепраграмы і рэкламы. З газеты звольнілася намесніца галоўнага рэдактара Ірына Сапоненка. А перад выбарамі і “ненадзейны” рэдактар пераведзены на пасаду карэспандэнта. Гэта ўжо не першая “чыстка” ў “Ранку”: раней адтуль была вымушаная звольніцца рэдактар тэлевізійных навінаў Алена Раманава, якая не задавальняла райвыканкам сваім супрацоўніцтвам з газетай “Камсамольская праўда”.

Кіраваць газетай прызначаны Вадзім Вежнавец, намеснік дырэктара прадпрыемства “Ранак” і дэпутат Светлагорскага раённага Савета. Намеснікам рэдактара газеты стала рэдактар службы інфармацыі тэлерадыёвяшчання “Ранак” Ірына Найдзёнава, дачка былога адказнага супрацоўніка Светлагорскага райвынканкама і цяперашняга кіраўніка адной з дзяржаўных устаноў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international