Віцебск: Няроўныя ўмовы для кандыдатаў

2008 2008-09-16T12:57:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння адбылася сустрэча кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Андрэя Левінава з асабістым складам АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебску.

 

Сустрэча выклікала жывую цікавасць. Невялікая актавая зала была перапоўнена. Прыйшло больш за 60 супрацоўнікаў міліцыі. Пасля прадстаўлення сваёй перадвыбарнай праграмы кандыдат адказваў на пытанні выбаршчыкаў, якіх зацікавіў пункт з праграмы кандыдата аб стварэнні міліцыі народнага даверу. Цікавіліся выбашчыкі і сапраўднай прычынай звальнення Андрэя Левінава з міліцыі. Кандыдат агучыў загад аб сваім звальненні і распавёў аб тым, што яго звольнілі за удзел у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты. Былыя калегі пажадалі Андрэю перамогі на выбарах.

 

Нагадаем, што кіраўніцтва АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска (з якога 12 жніўня 2008 года быў выгнаны Андрэй Левінаў) адмовіла кандыдату ў дэпутаты не толькі выступіць перад былымі калегамі, але і размясціць у будынку аддзела перадвыбарны плакат.

 

Не лепш сітуацыя і іншых кандыдатаў не ад улады. Паказальны прыклад па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18, дзе кандыдатам ад улады выстаўлены галоўны доктар абласной лякарні Віктар Аўчыннікаў. Увесь першы паверх лякарні абчэплены перадвыбарнымі плакатамі з яго здымкам. Плакаты іншых прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат па гэтай акрузе неадкладна здымаюцца медперсаналам  лякарні.

 

Незалежныя кандыдаты ў дэпутаты  прадпрымаюць спробы правесці масавыя мерапрыемствы (зборы і пікеты). Віцебскі гарвыканкам выдае толькі забароны. Андрэй Левінаў, атрымаўшы забарону на сустрэчы з выбаршчыкамі на дваровых тэрыторыях жылых дамоў, абскардзіў яго ў судзе.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international