Баранавічы: Акцыя “5 бульбачак”

2008 2008-09-16T12:38:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/5-bulbaczak.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У той час, як гарадскія ўлады ў Баранавічах паставілі задачу перад супрацоўнікамі гандлю рэалізоўваць у дзень выбараў у буфетах на выбарчых участках алкагольныя напоі і закуску без гандлёвае нацэнкі, супрацоўнікі дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г.Баранавічы” напярэдадні Міжнароднага дня пажылых людзей, які адзначаецца 1-га кастрычніка, рассылаюць у школы горада лісты, у якіх «убедительно просят», каб кожны школьнік прынёс у навучальную ўстанову па 5 ці болей бульбін з мэтай “принять активное участие в акции и оказать помощь пожилым людям, особенно одиноким, в заготовке картофеля”. Указваецца і дакладная дата, калі дзеці павінны прынесці бульбу ў школы.

Вось які дзяржаўны клопат за пажылых людзей! Хто жыруе, а каму бульбу дзеці збяруць...

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international