У Кангрэсе ЗША пройдуць слуханьні, прысьвечаныя парлямэнцкім выбарам у Беларусі

2008 2008-09-16T12:21:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 

Хельсінкская камісія Кангрэса ЗША 16 верасня правядзе слуханні, прысвечаныя маючым адбыцца ў Беларусі парламенцкім выбарам.

Як паведамляе прэс‑служба Кангрэса, падчас слуханняў будзе абмяркоўвацца сітуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека, а таксама выкананне беларускімі ўладамі сваіх абавязацельстваў перад АБСЕ напярэдадні прызначаных на 28 верасня выбараў у Палату прадстаўнікоў.

У паведамленні прэс‑службы падкрэсліваецца, што вызваленне ў жніўні трох палітзняволеных і адсутнасць «энтузіязму ў падтрымцы расійскай агрэсіі ў Грузіі» дае надзею на паляпшэнне адносінаў Беларусі з ЗША і Еўрасаюзам, «але нягледзячы на гэта прагрэсу ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека напярэдадні выбараў не назіраецца».

БелаПАН

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international