Браслаўскія перадвыбарчыя ініцыятывы

2008 2008-09-16T11:44:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Браславе мясцовы райкам БРСМ поўны рашучасьці зноў забясьпечыць дэпутацкае месца цяперашняму “палатніку” – кндыдату  Ўладзіміру Скавародку. Першы сакратар Галіна Паніч пераконвае, што моладзь узварушыць “балота агітацыі”:

 

“Раён наш малаколькасны і Богам забыты. Таму, самі разумееце, што выбары некаторым у цяжар. Іншыя ўвогуле нэгатыўна да іх ставяцца. Каб вось такую сытуацыю разрадзіць і крыху страсянуцца ды ўзрушыцца, у нас сёньня стартуе першая акцыя”.

 

Са словаў кіраўніцы Браслаўскага БРСМу, гаражанам на вуліцы будуць прапанаваныя розныя “фанцікі ды банцікі” з напамінкам пра дзень выбараў. А найбольш крэатыўная на думку Галіны Паніч, акцыя адбудзецца на мясцовым кірмашы. Тлумачыць суразмоўца:

 

“Усім наведнікам рынку будзем прапаноўваць на талерках моркву і бульбу. Прасіць людзей, каб гэту гародніну яны стараліся закінуць у урну і тым самым спраўдзілі свой намер удзельнічаць у выбарах. Хто пацэліць – атрымае сьмешны прыз: балёнчыкі і асадку”. Дарэчы, дзеля эканоміі моркву і бульбу для выбарцаў БРСМаўцы разразаюць на кавалачкі.

Паводле "Радыё Свабода"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international