“Гомельская праўда” пераконвае: лепшыя выбары – у Беларусі

2008 2008-09-16T11:10:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі надзвычай дасканалыя і чэсныя выбары, а ў іншых краінах Еўропы ў выбарчым працэсе існуе безліч недахопаў – пераконвае чытачоў афіцыйная газета “Гомельская праўда”. Яна рэгулярна друкуе артыкулы, якія ўхваляюць ход выбараў у Беларусі. Разам з тым у публікацыях газеты утрымліваецца рэзкая крытыка міжнародных арганізацый  і выбарчых сістэм іншых краін.

“У сваім воку бервяна не заўважаюць” – так называецца артыкул А. Нікалаенкі з рэзкай крытыкай на адрас міжнародных еўрапейскіх структур. Яны крытыкуюцца за тое, што настойваюць на ўдасканаленні Выбарчага кодэксу і дэмакратызацыі выбарчай сістэмы ў Беларусі. Артыкул быў апублікаваны 2 верасня, разам з нататкамі агульнага характару на тэму выбараў.

У чарговым артыкуле А. Нікалаенкі “Мёртвыя душы”: для чаго яны патрэбныя?” крытыкуюцца выбарчыя сістэмы ЗША, Украіны і Францыі, тут жа – ухваленне Выбарчага кодэксу Беларусі. Артыкул надрукаваны 6 верасня. У спісе рэдакцыі, які размешчаны на сайце газеты, супрацоўніка А. Нікалаенкі не значыцца. Рэдактарам газеты з’яўляецца Сяргей Міхайлавіч Бяспалы, а заснавальнікі – Савет дэпутатаў і выканаўчы камітэт вобласці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international