Вадзіму Саранчукову вынесена папярэджанне

2008 2008-09-16T09:42:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Выбарчая акруговая камісія Гродзенскай – Занёманскай акругі №49 вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты  парламента, кіраўніку гарадской суполкі партыі Беларускі народны фронт Вадзіму Саранчукову.

Падставай для вынясення папярэджання паслужылі агітацыйныя плякаты, якія з’явіліся ў грамадскіх месцах горада.

Вадзім Саранчукоў меў на мэце данесьці да жыхароў Гродна пазыцыю партыі Беларускі народны фронт адносна сацыяльна-эканамічных і  палітычных з’яваў, якія адбываюцца ў краіне. Прадстаўнікі акруговай камісіі палічылі, што плякаты з’яўляюцца агітацыйнымі матэрыяламі, вырабленымі за  не прадугледжаныя заканадаўствам сродкі.

На Гродзенскай –Занёманскай выбарчай акрузе 4 чалавекі зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты: 2 прэтэндэнты на дэпутацкі мандат ужо маюць афіцыйныя папярэджанні акруговай камісіі: гэта Вадзім Саранчукоў і Сяргей Кузьмянок, якога папярэдзілі за тое, што ў свой час у горадзе з’явіліся аб’явы, у якіх жыхары інфармаваліся аб тым, на якім тэлеканале і ў які час можна пагядзець тэлевізыйны выступ кандыдата ў дэпутаты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international