Ператрус у кватэры праваабаронцы Вялічкіна

2008 2008-09-16T08:29:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

15 верасня ў 19.40 берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведаміў “Свабодзе”, што міліцыянты заявіліся на яго кватэру з ператрусам.

“Ноччу ў горадзе быў затрыманы мой сын Міхаіл Ільін, – удакладняе спадар Уладзімер, – яго схапілі ля рэклямнай тумбы, калі разьмяшчаў на ёй улёткі “байкот выбарам”. У час затрыманьня міліцыянты зьбілі Міхаіла, але на судзе абвінавацілі менавіта яго ў хуліганстве і арыштавалі на сем сутак зьняволеньня.

 

Цяпер у кватэры міліцыянты нібыта шукаюць скрадзеную кімсьці аўтамабільную магнітолу, але гартаюць кнігі, перабіраюць газэты і брашуры. Адкладваюць у бок “Народную волю”, бюлетэнь “Выбар”, дапаможнікі для незалежных назіральнікаў за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі”.

 

Раней паведамлялася пра затрыманьне і суд у Берасьце ня толькі Міхаіла Ільіна, але таксама моладзевага актывіста Яўгена Скрабатуна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international