Зьбілі за бел-чырвона-белы сьцяг

2008 2008-09-16T08:27:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Гомлі падчас сьвяткаваньня Дня гораду міліцыя схапіла мясцовага актывіста незарэгістраванага “Маладога фронту” Андруся Цянюту зь бел-чырвона-белым сьцягам. Было гэта вечарам 13 верасьня. Андрусь з паплечнікамі ішоў на канцэрт да Лядовага палацу. Міліцыянты выхапілі з натоўпу маладафронтаўца са сьцягам і, зьбіваючы, павалілі на зямлю.

 

Як паведаміў Андрусь, яму вывіхнулі палец і пашкодзілі калена.

 

Напачатку хлопца прывезьлі ў аддзяленьне міліцыі на вуліцы Мазурава, а затым — у Цэнтральны РАУС. Супраць яго склалі некалькі пратаколаў, у прыватнасьці, за нецэнзурную лаянку й супраціў міліцыі.

 

Ноч спадар Цянюта правёў у халодным пакоі, седзячы на бэтоннай падлозе.

 

Уранку, калі міліцыянты да пачатку суду хацелі адвезьці Андруся ў ізалятар часовага затрыманьня, ён запатрабаваў лекара, бо з-за моцнай прастуды пачуваў сябе вельмі кепска. Яго адпусьцілі бяз позвы ў суд. Атрымаўшы мэдычную дапамогу, Андрусь зьехаў з Гомеля.

 

Андрусю Цянюту  21 год. Ён вучыцца завочна ў расейскай сельскагаспадарчай акадэміі. Летась яго арыштоўвалі за распаўсюд улётак у падтрымку выключанага з унівэрсытэту па палітычных матывах студэнта-выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнкі.

 

Гомельская ўправа КДБ праводзіла ў кватэры бацькоў спадара Цянюты ператрус і дапытвала хлопца ў якасьці падазронага ў крымінальнай справе за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international