КДБ правярае супрацоўнікаў Інстытута Гісторыі

2008 2008-09-15T19:21:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У другой палове жніўня і на пачатку верасня супрацоўнікі Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі праводзілі “добраахвотнае апытанне” навукоўцаў Інстытута Гісторыі Акадэміі Навук Беларусі ў сувязі з выбухам, што адбыўся 4 ліпеня ў Мінску. “Апытанне” праводзілася ў працоўны час. КДБісты выкарыстоўвалі працоўныя памяшканні інстытута, займаючы працоўныя месцы навукоўцаў. Тым, хто адмовіўся ад удзелу ў гэтых мерапрыемствах, пагражаюць звальненнем.

Такім чынам, цяпер да такіх мер па знішчэнні навукі як скарачэннне фінансавання, абмежаванне акадэмічных свабод і ўвядзенне кантрактнай сістэмы найму, лукашэнкаўскі рэжым дадаў прамыя запужванні.

За апошнія гады з Інстытуту гісторыі Акадэміі навук па палітычных матывах былі звольненыя такія навукоўцы, як Ніна Стужынская, Тацяна Процька, Генадзь Сагановіч, Андрэй Кіштымаў, Сяргей Тарасаў і Яўген Анішчанка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international