Актывіст барысаўскага адзялення руху "Зубр" Міхаіл Кандрашоў абвесціў аб далучэнні да галадоўкі жодзінскіх студэнтаў

2005 2005-05-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зміцер Чарткоў, Аляксандр Вінаградаў, Яўген Валкавец, Сяржук Мурашка, Павал Каранюхін і Сяржук Марчык трымаюць галадоўку ўжо шосты дзень. Яны пратэстуюць супраць выключэння студэнтаў з навучальных установаў па палітычных прычынах. Міхаілу Кандрашову гатая праблема знаёмая як нікому. Мінулай восенню ён сым быў выключаны з Барысаўскага вучылішча № 85 за удзел у палітычных акцыях, паведаміла прэс-служба руху “Зубр”.

"Я не ведаю, ці надоўга мне хопіць сіл і здароўя. Але мне знаёмая сітуацыя гэтых юнакоў - я сам праз яе прайшоў. І маё далучэнне да галадоўкі - гэта знак салідарнасці з іх змаганнем," - сказаў Міхаіл.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international