КДБ выклікае ў суд

2008 2008-09-15T15:18:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Моладзевы актывіст Яўген Скарабутан з Зэльвы і сябра АГП Уладзімер Ларын з Горадні атрымалі ў выходныя позвы ў Кастрычніцкі суд Горадні на 18 верасьня.


Да позваў прыкладзеныя заявы кіраўніка гарадзенскага абласнога КДБ. У выпадку зь Яўгенам Скарабутанам суд просяць устанавіць факт таго, што сканфіскаваныя ў яго кампакт-дыск “Канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю”, друкаванае выданьне “Асновы стратэгіі Аб’яднаных дэмакратычных сіл”, бюлетэнь “Свабодная думка”, “Праект рэзалюцыі Кангрэса АДС”, кніга П.Севярынца “Лісты зь лесу” маюць экстрэмісцкі зьмест.

У выпадку з Уладзімерам Ларыным суд просяць устанавіць той факт, што экстрэмісцкі зьмест мае сканфіскаваная ў яго кніга “Случайный президент”.

І ў Яўгена Скарабутана, і ва Ўладзімера Ларына названыя рэчы сканфіскавалі яшчэ ў 2007 годзе мытнікі, калі актывісты вярталіся з Польшчы.

Нагадаю, што ў пятніцу аналягічную позву атрымаў журналіст Анджэй Пісальнік. У яго выпадку суд просяць устанавіць факт наяўнасьці экстрэмісцкага зьместу ў нумары газэты “Głos znad Niemna na uchodźstwie”, які ў яго сканфіскавалі яшчэ на пачатку 2006 году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international