Аршанскі рэгіён: Месцаў для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў -- няма

2008 2008-09-15T09:12:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як аказалася, шэраг мясцовых выканкамаў не выканалі патрабаванне Выбарчага кодэкса РБ аб вызначэнні месцаў для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Так, у райцэнтры Дуброўна (6 000 жыхароў) назіральнікам удалося знайсці цэлых тры стэнды "Іх расшуквае міліцыя". Магчыма, мясцовыя ўлады менавіта гэтыя месцы падрыхтавалі для расклейвання агітацыйных плакатаў, паколькі ніякіх іншых стэндаў у горадзе не аказалася.

Яшчэ больш сумна выглядае сітуацыя ў горадзе Орша. На ўвесь 140-тысячны горад знайшоўся ўсяго 1(!) стэнд для перадвыбарных матэрыялаў на ўскраіне горада. Па гэтай прычыне нават улёткі кандыдата ад улады начальніка БЧД Уладзіміра Жэрэла расклееныя дзе папала - на прыпынках, слупах і г.д., што з'яўляецца парушэннем дзеючага заканадаўства. Чыноўнікі тлумачаць такое становішча вялікай загружанасцю па падрыхтоўцы горада да свята "Дажынкі", які пройдзе ў Оршы на днях. А пакуль, маўляў, не да выбараў.

У гэтай сувязі давераныя асобы кандыдатаў у дэпутаты Ўладзіміра Юржыца і Ганны Леўчанкавай звярнуліся са скаргамі ў акруговыя камісіі і Аршанскі гарвыканкам на адсутнасць месцаў для размяшчэння агітацыйных плакатаў.

Кантрастам выглядае сітуацыя ў Аршанскім раёне, дзе агітацыйныя стэнды ўстаноўлены ў амаль у кожнай вёсцы.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international