Капыль: Замест рэагавання па закону - шулерская падмена

2008 2008-09-15T08:38:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стаў шырока вядомы факт незаконнага ўключэння Капыльскім райвыканкамам  у склад участковых камісій ад працоўных калектываў людзей, якія да гэтых калектываў не маюць ніякага дачынення. Назіральнік РПГА "БХК" па Салігорскай сельскай выбарчай акрузе № 76 Віктар Дашкевіч па гэтым факце звярнуўся з пісьмовай заявай у пракуратуру Капыльскага раёна, якая пасля праведзенай праверкі, пацвердзіла наяўнасць парушэнняў і вынесла загад на адрас Капыльскага райвыканкама, у якім паставіла пытанне аб замене незаконна дэлегаваных прадстаўнікоў участковых камісій.

У выкананне загада пракуратуры Капыльскі райвыканкам сваім рашэннем №893 ад 1 верасня 2008 года нібыта змяніў склады ўчастковых камісій. Сутнасць зменаў такая - ва ўчастковых камісіях засталіся тыя ж сябры, што і раней, але вылучаныя яны былі ўжо не ад працоўных калектываў, а шляхам збору подпісаў.

Віктар Дашкевіч у сваю чаргу звярнуўся са скаргай у суд Капыльскага раёна, у якой прасіў прызнаць несапраўднымі рашэнні Капыльскага райвыканкама па фармаванні ўчастковых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Суд сваім азначэннем ад 10 верасня ва ўзбуджэнні справы адмовіў, спаслаўшыся на яго непадведамаснасць судузгодна з  п.1 ч.1 арт.245 ГПК. Сваё рашэнне суд матываваў тым, што ў адмысловым законе - Выбарчым Кодэксе Рэспублікі Беларусь не ўстаноўлены судовы парадак абскарджання рашэнняў  па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій. Цяпер назіральнік падрыхтаваў прыватную скаргу ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Менскага абласнога суду на азначэнне суду Капыльскага раёна.

 

Дарэчы, Віктар Дашкевіч спрабаваў высвятліць у Капыльскі райвыканкаме інфармацыю аб месцы працы кожнага з сяброў участковых выбарчых камісій, бо пры фармаванні дадзеных камісій былі дапушчаныя шматлікія парушэнні. У адказе ад 3 верасня за подпісам старшыні Капыльскага райвыканкама М.Т. Бода было ўказана, што парушэнні ст. 35 Выбарчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, устаноўленыя пракуратурай Капыльскага раёна, ухіленыя, і ўся інфармацыя аб складах участковых выбарчых камісій апублікаваная ў раённай газеце "Слава працы". Інфармацыю аб месцах працы сяброў камісій Капыльскі райвыканкам прадставіць адмовіўся, спаслаўшыся пры гэтым на арт. 28 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь абарону ад умяшальніцтва ў іх асабістае жыццё.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international