Смаргонь: Скаргу Мікалая Уласевіча ў Вярхоўным Судзе палічылі пратэрмінаванай

2008 2008-09-15T07:25:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мікалай Уласевіч, незарэгістраваны прэтэндэнт у кандыдаты па Смаргонскай акрузе, падаў заяву на ўзнаўленне прапушчанага працэсуальнага тэрміна. 10 верасня ў Вярхоўным Судзе яму было адмоўлена ў разглядзе скаргі на рашэнне Цэнтарвыбаркаму і акруговай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. Суддзя В.Б.Кругавая адмовіла аб узбуджэнні скаргі, абгрунтаваўшы гэта тым, што на думку суда, Мікалай Уласевіч прапусціў трохдзённы тэрмін для абскарджвання рашэння ЦВК.

Спадар Уласевіч даводзіць, што паводле Грамадзянска-Працэсуальнага кодэксу ён уклаўся ў тэрміны. Паводле ч.3 арт. 150 ГПК, "течение процессуальных сроков начинается на следующий день после календарной даты или наступления события, которыми определено их начало". Такім чынам, трохдзённы тэрмін падачы скаргі на рашэнне ЦВК ад 4 верасня пачаўся толькі 5 верасня. Таксама паводле ч.2 арт. 151 ГПК "в случае, когда последний день срока падает на нерабочий день, днем окончания срока считается ближайший следующий за ним рабочий день." Такім чынам, падлік па календары паказвае, што апошнім днём падачы скаргі з'яўляецца 8 верасня, і спадар Уласевіч цалкам уклаўся ў патрабуемы тэрмін.

Копію гэтай заявы Мікалай Уласевіч таксама прадстаўвіў назіральнікам, у тым ліку і прадстаўнікам місіі АБСЕ ў Менску.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international