Баранавічы: Свята выбаршчыкам -- спіртныя напоі без гандлёвых нацэнак

2008 2008-09-13T11:26:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салодкія наліўкі, піва, кава, гарбата, марозіва, печыва па нізкіх цэнах чакаюць галасуючых удзень выбараў 28 верасня ў буфетах на выбарчых участках у Баранавічах.

Пра гэта ішла размова на паседжанні штаба па кантролю за спажывецкім рынкам у гарвыканкаме 12 верасня. На ўсіх 66-ці выбарчых участках усё павінна быць на самым высокім узроўні, падкрэслілі чыноўнікі.

Гэта значыць, “павінны быць чыстыя абрусы, аднаразовы посуд, траўмабяспечная прадукцыя, -- падкрэсліў старшыня выканкама Віктар Дзічкоўскі. -- Мы павінны стварыць свята выбаршчыкам”.

Прадпрыемствы ў гэты дзень будуць у буфетах гандляваць танней, чым у крамах. Спіртныя напоі будуць рэалізоўвацца ўвогуле па рознічных цэнах без нацэнак !!! Баранавіцкія пастаўшчыкі прадукцыі падкрэслілі, што гандаль у гэты дзень будзе стратны.  

Відаць галоўная задача ўлады – любым чынам зацягнуць выбаршчыка ў кабіну для галасавання,  няхай потым паласуецца танным напоем,  а палічыць галасы “як трэба” – яны ўмеюць, для гэтага ёсць свая цьвярозая правераная каманда.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international