У Гродна «падпісваюць» на дзяржаўныя газеты

2005 2005-05-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да 15 чэрвеня 2005 г. прадпрыемствы і арганізацыі Гродна павінныя здаць справаздачу аб выніках правядзення падпіскі на газету "Советская Белоруссия" на другое паўгоддзе 2005 года. Пра гэта гаворыцца ў лісце, які разаслалі адміністрацыі двух раёнаў Гродна, - паведамляе прэс-служба БАЖ.

У дакуменце ўказваецца колькасць экзэмпляраў "СБ", якія трэба выпісаць на тое альбо іншае прадпрыемства. Інфармацыю пра вынікі падпісной кампаніі рэкамендавана прадаставіць у раённыя аддзелы ідэалагічнай працы. Па звестках журналістаў, адміністрацыі раёнаў займаюцца падпіскай па даручэнні Гродзенскага гарвыканкама.
Як заявіў карэспандэнту еuramost.org начальнік упраўлення ідэалогіі Гродзенскага выканкама Уладзімір Амелька, акрамя "СБ", выканаўчыя камітэты "прасоўваюць" яшчэ некалькі дзяржаўных рэспубліканскіх выданняў ("Звязда", "Рэспубліка", "Белорусская нива", "Семь дней", "Знамя юности", "Беларуская думка"), "таму што яны асвятляюць палітыку дзяржавы". У спіс газет, падпіска на якія падтрымліваецца адміністратыўным рэсурсам, трапілі такcама шэсць мясцовых дзяржаўных выданняў, у тым ліку - "Гродненская правда", якую сам У. Амелька назваў "нецікавай".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international