Барысаў: Кандыдату-дэпутату Гумінскаму не сорамна

2008 2008-09-12T09:12:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Фотаздымак кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання Віктара Гумінскага ізноў упрыгожыў паласу выканкамаўскай газеты «Единство». На гэты раз у разгар агітацыйнай кампаніі дзеючы дэпутат узнагароджваў дзіця-інваліда, "пераможцу конкурсу творчых прац, прысвечаных роднай Беларусі і роднай мове". Гэта, вядома, не агітацыя. Гэта эпізод працы дэпутата, які за восем гадоў знаходжання ў Палаце ні разу не выступіў на беларускай мове і прагаласаваў за адмену існаваўшай раней сацыяльнай абароны для значнай колькасці інвалідаў, у тым ліку інвалідаў-дзяцей.

 

Зрэшты, на сустрэчах з выбаршчыкамі (адбыліся ўжо тры) Гумінскі не адводзіць вачэй і ўпэўнена заяўляе, што яму не сорамна за тое, што прагаласаваў за закон "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян", паводле якога пенсіянеры, студэнты, ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС, інваліды (у тым ліку інваліды дзяцінства) пазбавіліся мінімальнай сацыяльнай падтрымкі.

 

Што жа, не сорамна, дык не сорамна. Ёсць такая парода людзей, якім нічога не сорамна… 

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international