Віцебск: Голас кандыдата Левінава пад забаронай

2008 2008-09-11T13:07:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да Андрэя Левінава, кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19, звярнуліся з просьбай выступіць перад імі яго былыя калегі.

 

9 верасня 2008 года Андрэй Левінаў падаў на імя начальніка АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска (з якога быў меней чым месяц таму выгнаны за вылучэнне сваёй кандыдатуры ў дэпутаты) заява аб правядзенні 12 верасня сустрэчы з выбаршчыкамі (супрацоўнікамі міліцыі) на тэрыторыі АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска.

 

Адпіска (зых.№Л-22 ад 10.09.2008) на заяву паступіла за подпісам намесніка начальніка АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска - начальніка МОБ маёра міліцыі А.Н.Шастова.

 

Маёр міліцыі паведаміў, што заява было разгледжана … аддзелам унутраных спраў адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска. Па выніках разгляду Андрэю Левінаву было рэкамендавана арганізаваць  і правесці сустрэчу з супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў Чыгуначнага раёна г.Віцебска ў памяшканні, размешчаным на адлегласці больш 10 км ад аддзела і за межамі тэрыторыі Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акругі №19, а менавіта, у кабінеце №6 УО "Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №15” (г.п.Руба, вул.Цэнтральная,12) з 15.00 да 17.00. Гэта значыць на тэрыторыі Віцебскай сельскай выбарчай акругі №21.

 

Нагадаем, што падчас трансляцыі тэлевізійнага звароту Андрэя Левінава да выбаршчыкаў адбылося частковае знікненне гуку.

 

Акруговай камісіяй прынята рашэнне абавязаць тэлерадыёкампанію "Віцебск" паўтарыць 12 верасня ў 18 гадзін 5 хвілін трансляцыю тэлевізійнага звароту да выбаршчыкаў кандыдата Андрэя Левінава. Такое рашэнне прынята, нягледзячы на тое, што Цэнтрвыбаркам,  у асобе яе сакратара Мікалая Лазавіка, прапаноўваў … паўтарыць трансляцыю толькі тых фрагментаў выступу, якія прайшлі ў эфір без гуку.

 

У Віцебскай абласной друкарні Андрэю Левінаву таксама паступіла прапанова аб замене ў агітацыйнай улётцы слова "рэпрэсіі" на "ганенні". Вымушаны быў пагадзіцца.

 

Прыватная друкарня, дырэктарам якой з'яўляецца давераная асоба кандыдата ад улады Віктара Аўчыннікава, адмовілася друкаваць агітацыйныя матэрыялы, пакуль не паступіць пісьмовы дазвол ад выбарчай камісіі.

 

Адмовілася прадставіць слова кандыдату Андрэю Левінаву завуч УА "Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа  №2 г.Віцебска" перад выбаршчыкамі, якія прыйшлі 10 верасня на бацькоўскі сход. Завуч растлумачыла, што па загаду дырэктара школы, якая сама з'яўляецца сябрам выбарчай камісіі, кандыдатам у дэпутаты забаронена мець зносіны з выбаршчыкамі на бацькоўскіх сходах.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international