Пакараныя ўдзельнікі Гарадзенскай акцыі з нагоды шостых угодкаў зьнікненьня Юры Захаранкі абскарджваюць вынесеныя прысуды

2005 2005-05-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 траўня 2005 году адзін з актывістаў “Ланцуга неабыякавых людзей”, які адбыўся ў Гародні 7 траўня, Юры Істомін падаў скаргу на вырак Кастрычніцкага раённага суда Гародні ў Гарадзенскі абласны суд. Па словах спадара Істоміна рашэньне суда было не юрыдычным, а палітычным: “Яшчэ на першым паседжаньні мы падалі хадайніцтва, каб да справы былі дададзены пастановы Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, падпісаныя яго старшынём Сукалам і цяперашнім Генеральным пракурорам краіны Міклашэвічам, паводле якіх знаходжаньне людзей на вуліцы з партрэтамі зьніклых палітыкаў не кваліфікуецца як пікетаваньне”. У разе адмоўнага рашэньня Гарадзенскага абласнога суда, актывісты акцыі мяркуюць скардзіцца ў Вярхоўны суд краіны. Таксама Юры Істомін склаў скаргі ў Гарадзенскае абласное УУС, пракуратуру Кастрычніцкага раёну Гародні і Гарадзенскі гарадзкі савет дэпутатаў на дзеяньні падпалкоўніка крымінальнай міліцыі Кастрычніцкага РАУС Г. Зайку на прадмет незаконных дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі. Адной з мэтаў сваіх скаргаў актывісты прайшоўшай акцыі лічаць далейшае прыцягваньне увагі грамадзтва на справы па зьнікненьню палітыкаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international