БРСМ заплаціць актыўным выбаршчыкам квіткамі на дыскатэку

2008 2008-09-11T15:44:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Да рэалізацыі рэспубліканскага марафону “Моладзь і выбары – формула адказнасці” прыступілі беларускія БРСМаўцы.

Пакуль апазіцыйная моладзь ладзіць флэш-мобы і распаўсюджвае налепкі ды ўлёткі з заклікамі байкатаваць выбары, праўладная грамадская арганізацыя запланавала зрабіць усё, каб моладзь ішла на выбары гуртам.
Так, па рэгіёнах распаўсюдзілі інструкцыі, ў якіх рэкамендавана правесці рэгіянальныя акцыі з распаўсюджваннем значкоў, каляровых стужачак, брашурак ды іншай рэкламнай прадукцыі. Сярод запланаваных мерапрыемстваў – акцыя “Забі ў сабе гародніну!”, падчас якой члены БРСМ будуць частаваць мінакоў агуркамі ды памідорамі і прапаноўваць ім шпурляцца бульбінамі у імітаваную выбарчую урну.

У дзень выбараў моладзі, якая прыйдзе на выбарчыя участкі кампаніяй больш за пяць чалавек, абяцаюць раздаваць білеты на дыскатэкі, канцэрты, гульні клуба вясёлых ды знаходлівых.

У некаторых раёнах Віцебшчыны запланаваныя дыскатэкі пад назвай “Галасаваць – гэта модна!”, спартыўныя марафоны “Дарагі выбар”, акцыі “Прыйдзі на выбары з сябрамі”. Дарэчы, раздаваць запрашальныя квіткі на культурныя мерапрыемствы БРСМ збіраецца і тым, хто разам з сябрамі прыйдзе на выбары датэрмінова.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international